• Брест, ул. Ленина, 3.

  • Масленица в парке
  • Масленица в Бресте
  • Масленица в парке

Масленiца

1024 683 Park2024
  • 0

Масленіца 2020 у парку культуры і адпачынку ў Брэсце!

Вясёлыя провады зімы, азораны радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды адзначаюцца святкаваннем Масленіцы. Масленіца самае вясёлае, народнае і сытнае свята, якое доўжыцца цэлы тыдзень.

Па традыцыі кожны год у парку культуры і адпачынку весела і яскрава адзначаюць гэтае старажытнае славянскае свята.

Запрашаем усіх без выключэння стаць удзельнікам гэтага іскрамётнага гуляння, якое адбудзецца ў нядзелю, 23 лютага і 1 сакавіка!

Вы зможаце здзівіць сяброў сваімі талентамі, праявіць маладзецкую ўдаласць, акунуцца ў свет дзяцінства, прыняўшы ўдзел у забаўляльных гульнях, карагодах ля вогнішча, традыцыйных конкурсах (перапялуй бервяно, «Маладзецкiя забаўкі», конкурс прыпевак, «Пеўневыя баі»).

На «Масленай объядухе» пасмакуеце бліны з варэннем, чай і каву.

Не можа не радаваць той факт, што старт масленічным гулянням дасць Берасцейскі трубач! Зусім нядаўна гарадская легенда пра трубачоў, які абвяшчаў берасцейцаў пра надыход поўдня, стала рэальнасцю! І тут не абышлося без інтрыгі, асоба трубача трымаецца ў таямніцы, нават журналісты, у першы «працоўны» дзень трубача, змаглі ўбачыць яго толькі са спіны!

А масленіца можа прыадчыніць нам гэтую таямніцу!

Запамінальнымі момантамі святочнага гуляння стануць спаленне пудзіла і дыскатэка ля вогнішча!

Не страчвайце магчымасць стаць часткай найбагацейшай спадчыны народнай культуры і традыцый!

Запрашаем усіх да нас у госці!

Author

Park2024

All stories by: Park2024