• Брэст, вул. Ленiна, 3

2024

Год якасці ў Беларусі!

Мерапрыемствы ў Брэсцкім КУП "Парк культуры і адпачынку", прымеркаваныя да Года якасці

Прэзідэнт Беларусі 27 лістапада падпісаў Указ № 375, паводле якога 2024 год аб'яўлены ў краіне Годам якасці.

Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны.

У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівыя і прадуманыя адносіны да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульнае дабро. Прыярытэтную ўвагу плануецца ўдзяліць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурны вольны час).