• Брэст, вул. Ленiна, 3

Афиша парка культуры и отдыха

Афiша на 07.06.21-13.06.21

1024 566 Park2024
  • 1

Прапануем Вашай увазе праграму мерапрыемстваў у парку культуры і адпачынку з 7 чэрвеня па 13 чэрвеня 2021 года.

12 чэрвеня, субота

Тэатр эстрады.

Фестываль дзіцячай творчасці «Вясёлка лета»
Адукацыйны цэнтр Май Бэбі.
Пачатак у 11.00
Уваход вольны

*****************

12 - 13 чэрвеня, субота і нядзеля

Пляцоўка скейт-парку (за тэатрам эстрады).

Фестываль фарбаў «Color Fest»!
На цэлых два дні вы акунецеся ў атмасферу весялосці, завадных хітоў і яркіх фарбаў Пяшчоты! Адтрымаеце асалоду ад атмасферы сонечнага лета, вясёлкi колераў, а харызматычны вядучы ні на секунду не дасць вам засумаваць!
Пачатак у 15.00
Уваход вольны.

*****************

12 - 13 чэрвеня, субота і нядзеля

Пляцоўка дзіцячых атракцыёнаў.

Гульнявая забаўляльная праграма для дзяцей і дарослых «Свята дзяцінства»!
Вас чакаюць вясёлыя конкурсы, гульні. Прыходзь – шкадаваць не будзеш!
Пачатак у 16.00
Уваход вольны.

*****************

13 чэрвеня, нядзеля

Тэатр эстрады.

Спяшайцеся пакружыць ў вальсе, размяцца пад вясёлую полечку і
проста душэўна пагутарыць з сябрамі і завесці новыя знаёмствы!
Вас запрашае музычна-танцавальная рэтра-праграма «Залаты узрост».
з 17.00 да 19.00
Уваход вольны

——————————————————————————————————

Атрымаеце драйв, зарад пазітыву
ад прагулкі па цэнтральным парку атракцыёнаў!
(вул. Леніна, 3)
На любы густ, для любога ўзросту да Вашых паслуг атракцыёны!
Парк атракцыёнаў працуе штодня!
Дзіцячая пляцоўка з 11.00. да 21.00.
Дарослая пляцоўка:
Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца
з 11.00 да 21.00
Серада, субота, нядзеля і святочныя дні
з 11.00 да 23.00

——————————————————————————————————

Калі Вы стаміліся і вырашылі перадыхнуць?!
Запрашаем Вас у кафэ «На дымок», якое
знаходзіцца на пляцоўцы дзіцячых атракцыёнаў.
Выдатная хатняя кухня і памяркоўныя цэны
прыемна Вас здзівяць.
Кафэ працуе з 12.00. да 21.00.
Выхадны: панядзелак, аўторак.

——————————————————————————————————

Парк імя Воінаў-інтэрнацыяналістаў, вул. Маскоўская, 277

У парку імя Воінаў-інтэрнацыяналістаў працуе
летні кафэ «Чабарок» на тэрыторыі парку атракцыёнаў.
Час працы з 12.00 да 21.00
Выхадны: панядзелак, аўторак
Ветлівыя бармэны прапануюць Вам шырокі асартымент
прадукцыі для любога ўзросту, а нашы кухары пачастуюць Вас
хатняй выпечкай!

Прыходзьце і атрымлівайце задавальненне
у парку атракцыёнаў на «Усходзе»!
Атракцыёны ў парку імя Воінаў-інтэрнацыяналістаў
працуюць з 11.00 да 21.00 штодня!
Адміністрацыя парку культуры і адпачынку жадае
Вам добрага настрою!

Author

Park2024

All stories by: Park2024