• Брест, ул. Ленина, 3.

  • Семейный аттракцион "Морская охота".
  • Семейный аттракцион "Морская охота".
  • Семейный аттракцион "Морская охота".

СМI пра нас

1024 587 Park2024
  • 2

У парку Брэста пачне працу новы сямейны атракцыён.

Да адкрыцця сезона – 2023 КУП “Парк культуры і адпачынку” падрыхтаваў чарговы сюрпрыз!

Першага мая пачне працаваць новы арыгінальны сямейны атракцыён “марское паляванне”.

Як відаць з назвы атракцыён мае марскую тэматыку і прызначаны для забавы дзяцей і дарослых (дзеці ад 3-х да 6-ці гадоў змогуць катацца ў суправаджэнні дарослых, а старэйшыя за 6 – самастойна).

“Марское паляванне” ўяўляе сабой механізаваную ўстаноўку, якая забяспечвае агульны вярчальны рух пасажырскіх модуляў у гарызантальнай плоскасці.

Атракцыён мае сваю асаблівасць – ён абсталяваны водным цірам, г.зн. наведвальнікі не толькі будуць атрымліваць асалоду ад катання, але і змогуць пастраляць з “водных гармат” па розных фігурках.
Агульная колькасць пасадачных модуляў – 12 з магчымасцю адначасовага катання 24 чалавек.

Атракцыён вельмі маляўнічы, з арыгінальнай ілюмінацыяй. Шчыра спадзяемся, што ён спадабаецца гараджанам і гасцям Брэста!

Крыніца: onlinebrest.by

Author

Park2024

All stories by: Park2024