• Брест, ул. Ленина, 3.

Афиша на 29.05.23-04.06.23

Афiша на 29.05.23-04.06.23

1024 562 Park2024
  • 2

Прапануем Вашай увазе праграму мерапрыемстваў у парку культуры і адпачынку з 29 мая па 4 чэрвеня 2023 года.

Памяшканне Дыскаклуба.

Запрашаем наведаць дзіцячы гульнявы пакой “Джунглi”
З 11.00 да 20.00
Выхадны: панядзелак, аўторак
Замаўляйце дзiцячае свята па тэл. +375(29)790-08-28

31 мая, серада

Атракцыены.

«Шчаслівая серада»
Зніжка на атракцыёны і катамараны 30%!

1 чэрвеня, чацвер

Чалавек пачынаецца з дзяцінства, шчаслівага дзяцінства!

1 чэрвеня ў рамках Міжнароднага дня абароны дзяцей
скідкі дзецям і бацькам 50% на ўсе атракцыёны
Брэсцкага КУП “Парк культуры і адпачынку” па вул. Леніна,3
і парка ім. Воінаў-інтэрнацыяналістаў па вул. Маскоўская, 277.
Бясплатнае карыстанне атракцыёнамі пры наяўнасці
вольных месцаў (на падсадку):
для дзяцей-сірот з дзіцячых дамоў вобласці
(пры наяўнасці адпаведных дакументаў);
для дзяцей са шматдзетных сем’яў
(пры наяўнасці адпаведных дакументаў);
дзяцей-інвалідаў пры адсутнасці супрацьпаказанняў
(пры наяўнасці адпаведных дакументаў)

3 чэрвеня, субота, з 11.00 да 14.00

Тэатр эстрады.

ДУА “Шматпрофільны цэнтр дзяцей і моладзі”
запрашае на мерапрыемства ў рамках праекту
“Дзеці – наша будучыня”, прысвечанае Сусветнаму
Дню аховы дзяцей.
Уваход вольны.

4 чэрвеня, нядзеля, з 17.00 да 19.00

Тэатр эстрады.

Спяшайцеся пакружыцца ў вальсе, расцерціся пад вясёлую полечку,
проста душэўна пагутарыць з сябрамі
і завесці новыя знаёмствы!
Вас запрашае музычна-танцавальная рэтра-праграма
“Залаты ўзрост”.
Уваход вольны.

——————————————————————————————————

Атрымаеце драйв, зарад пазітыву
ад прагулкі па цэнтральным парку атракцыёнаў!
(вул. Леніна, 3)
На любы густ, для любога ўзросту да Вашых паслуг атракцыёны!
Пляцоўка дарослых атракцыенаў –
Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца:
з 11.00 да 21.00
Серада, субота, нядзеля і святочныя дні:
з 11.00 да 23.00
Пляцоўка дзіцячых атракцыенаў –
Штодзень з 11.00 да 21.00

——————————————————————————————————

Калі Вы стаміліся і вырашылі перадыхнуць?!
Запрашаем Вас у кавярню «На дымок», якая
знаходзіцца на пляцоўцы дзіцячых атракцыёнаў
(парк культуры і адпачынку, вул. Леніна,3).
Выдатная хатняя кухня і ўмераныя цэны
прыемна Вас здзівяць.
Кафэ працуе з 12.00 да 21.00.
Выхадны: панядзелак, аўторак.

——————————————————————————————————

Парк імя Воінаў-інтэрнацыяналістаў, вул. Маскоўская, 277

Прыходзьце і атрымлівайце задавальненне
у парку атракцыёнаў на «Усходзе»!
Атракцыёны ў парку імя Воінаў-інтэрнацыяналістаў
працуюць з 11.00 да 21.00 штодня!

У парку ім. Воінаў-інтэрнацыяналістаў працуе
летняе кафэ «Чабарок» на тэрыторыі парка атракцыёнаў.
Час працы з 12.00 да 21.00
Выхадны: панядзелак, аўторак.
Ветлівыя бармэны прапануюць Вам шырокі асартымент
прадукцыі для любога ўзросту, а нашы кухары парадуць Вас
хатняй выпечкай!

Адміністрацыя парку культуры і адпачынку жадае
Вам добрага настрою!

Author

Park2024

All stories by: Park2024